На русском языке:
Началась внезапная проверка дежурных сил по противовоздушной обороне
Згодна з планам камандуючага, у воінскіх часцях ВПС і войскаў СПА пачалася раптоўная праверка дзяжурных сіл па супрацьпаветранай абароне. Пра гэта паведаміла МА РБ.
У ходзе праверкі падраздзяленні зенітных ракетных і радыётэхнічных войскаў рушылі ў прызначаныя раёны і прыступілі да выканання баявых задач. Задзейнічаны зенітныя ракетныя комплексы С-300 і С-400, а таксама малавышынныя радыёлакацыйныя комплексы «Раса-РБ».
Адзначым, што ЗРК С-400 знаходзіцца на ўзбраенні толькі 15-й зенітнай ракетнай брыгады. Таксама з 11:00 да 12:30 (па мінскім часе) праходзілі інтэнсіўныя палёты самалётаў і верталётаў усіх авіябазаў ВПС РБ (50-й, 61-й і 116-й).
У ходзе праверкі асабоваму складу трэба будзе выконваць задачы па выяўленні і ўмоўным знішчэнні кантрольных мэт.
Сімвалічна, што сёння адзначаецца Дзень радыетэхнічных войскаў. Паведамлялася аб правядзенні ўрачыстых мерапрыемстваў у воінскіх часцях радыётэхнічных войскаў.