In English:
The Marines destroyed the conditional enemy in an «urban area» near Baranavichy
Выданне reform.by са спасылкай на Мінабароны РФ паведамляе пра тое, што на палігоне «Обуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі падраздзяленні марской пяхоты Усходняй вайсковай акругі адпрацавалі выяўленне, блакаванне і знішчэнне незаконных узброеных фарміраванняў ва ўмовах гарадской забудовы.
На месцы былі абсталяваныя імітацыі гарадскіх будынкаў і збудаванняў.
Ваеннаслужачыя таксама адпрацавалі выяўленне патэнцыйных месцаў устаноўкі пастак і самаробных выбуховых прыстасаванняў, скрытнае перамяшчэнне ў складзе груп, выканалі баявыя стрэльбы. Пры маскіроўцы агнявых пазіцый асаблівая ўвага надавалася ўмеламу выкарыстанню падручных сродкаў.
Нагадаем, сёння ў Беларусі пачалося сумеснае з Расіяй вучэнне «Саюзная рашучасць — 2022». Мэтай манеўраў названа спыненне і адбіццё знешняй агрэсіі ў ходзе вядзення абарончай аперацыі, а таксама процідзеянне тэрарызму і абарона інтарэсаў Саюзнай дзяржавы.