Пад Давыд-Гарадком знайшлі абломкі крылатай ракеты

motolko.help
3 хв.

На русском языке: Под Давид-Городком найдены обломки крылатой ракеты

Вядома, што сёння пасля 11:00 жыхары вёсак Цярэблічы, Аздамічы і Альгомель (Столінскі раён, Брэсцкая вобласць) чулі моцны гул, а пасля выбух і бачылі дым.

Пазней у сацсетках з’явіліся фатаграфіі абломкаў лятальнага апарата, знойдзеныя ў гэтым раёне.

Мяркуючы па фатаграфіях, гэта можа быць малагабарытны турбарэактыўны рухавік серыі ТРДД (турбарэактыўны двухконтурны рухавік), які выкарыстоўваецца ў крылатых ракетах тыпу «Калібр», Р-500 і іншых.

Адзначым, што да гэтага ў 10:57 і 11:00 з ваеннага аэрадрома ў Баранавічах пайшлі на ўзлёт у бок Украіны два знішчальнікі.

Калі вам вядомыя падрабязнасці — пішыце ў @HajunBYbot

Пад Давыд-Гарадком знайшлі абломкі крылатай ракеты

Папярэдні матэрыял
Белсат: на міне падарваўся падпалкоўнік КДБ па Гомельскай вобласці
Наступны матэрыял
Салдаты УС РФ вывозяць з Беларусі скрадзеныя ва ўкраінцаў машыны і скупляюць золата на крадзеныя грошы

Iншыя матэрыялы