Пад Гомелем з’явіліся супрацьтанкавыя ўмацаванні

РБК Украіна
Эксклюзіў
5 хв.

In English: Anti-tank fortifications appeared near Homiel
На русском языке: Под Гомелем появились противотанковые укрепления

Паводле інфармацыі «Беларускага Гаюна», на выездзе з пасёлка Калініна (Гомельскі раён) цяпер ідуць будаўнічыя работы: каля Калінкавіцкага лясніцтва заўважана будаўнічая тэхніка, якая ўсталявала, як мяркуецца, фартыфікацыйныя збудаванні.

Пад Гомелем з’явіліся супрацьтанкавыя ўмацаванні

«Зубы дракона» і ўмацаванні пад Гомелем / Беларускі Гаюн

Больш за тое, крыху далей за пасёлкам, каля трасы М8 у напрамку да мяжы з Украінай у полі ўжо ўстаноўленая лінія супрацьтанкавых умацаванняў – «зубы дракона». Адлегласць ад месца іх усталёўкі да мяжы з Украінай складае каля 20 кіламетраў.

Пад Гомелем з’явіліся супрацьтанкавыя ўмацаванні

Лакацыя размяшчэння лініі «зубоў дракона» / Беларускі Гаюн

У распараджэнні рэдакцыі ёсць фатаграфіі ўмацаванняў.

Нагадаем, што «Зубы дракона» – гэта квадратна-пірамідальныя ўмацаванні з жалезабетону. Вышыня аднаго «зуба» – ад 90 да 120 см. Падобныя ўмацаванні ўпершыню выкарыстоўвалі падчас Другой сусветнай вайны, каб перашкаджаць руху танкаў і пяхоты. Галоўная іх задача – запаволіць і накіраваць бронетэхніку ў зоны паразы. Вядомасць «зубы дракона» атрымалі дзякуючы іх выкарыстанню для збудавання так званай «засечнай рысы» на акупаваных тэрыторыях Украіны і ў прымежных абласцях РФ.

Па нашых дадзеных, у РБ «зубы дракона» вырабляюць мінімум 6 кампаній, якія пастаўляюць іх у РФ.

Акрамя таго, выданне «Флагшток» ужо звяртала ўвагу, што «засечная рыса» заканчваецца роўна на мяжы РБ і РФ. З чым звязана ўстаноўка на тэрыторыі РБ «зубоў дракона» – невядома. Адзначым, што зараз у Гомелі праходзяць вучэнні з тэрытарыяльнай абаронай. Магчыма, стварэнне ўмацаванага раёна звязана менавіта з гэтымі вучэннямі.

Так ці інакш, але нельга не адзначыць, што сёння раніцай на сустрэчы з АДКБ Лукашэнка назваў украінскае контрнаступленне «дэзінфармацыяй» і заявіў, што «ніякага «контрнаступу», з майго пункту гледжання, няма і быць не можа». Атрымліваецца, што контрнаступленне Лукашэнка можа і праўда не верыць, але ўсё рана вырашыў перастрахавацца?

Папярэдні матэрыял
У Мачулішчы перабазіраваныя 10 знішчальнікаў ПКС РФ
Наступны матэрыял
WP: «Увесь свет павінен запатрабаваць ад дыктатара адказу: дзе Віктар Бабарыка?»

Iншыя матэрыялы