На русском языке:
Под санкции ЕС попал БРСМ и «БелОМО»
ЕС уключыў у 14-ы пакет санкцый супраць РФ шэраг фізічных і юрыдычных асоб, звязаных з рэжымам у Беларусі.
Сярод іншага пад санкцыі ЕС патрапіў і БРСМ, а таксама:
- Дзмітрый Мезенцаў – дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы;
- Аляксандр Лукʼянаў – першы сакратар ЦК БРСМ;
- Аляксандр Мароз – гендырэктар «БелОМА»;
- ААТ «БелОМА».
У санкцыйным спісе адзначаецца, што БРСМ «зʼяўляецца адным з асноўных удзельнікаў дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з незаконна акупаваных тэрыторый Украіны ў Беларусь». Таксама БРСМ займаецца перавыхаваннем і палітычнай ідэалагічнай апрацоўкай дзяцей і каардынуе размяшчэнне дзяцей на тэрыторыі Беларусі. Такім чынам, БРСМ, як адзначаюць у дакуменце ЕС, «матэрыяльна падтрымлівае дзеянні, якія падрываюць і пагражаюць тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту і незалежнасці Украіны».