На русском языке:
Похоже, что Беларусь готовится к приему воинских эшелонов из РФ
«Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла, што праводзіцца комплекс мерапрыемстваў па праверцы чыгуначнай інфраструктуры Беларусі.
Так, напрыклад, ажыццяўляецца:
▪️ праверка месцаў пагрузкі (выгрузкі) на чыгуначных станцыях з прыцягненнем службовых асоб аддзяленняў БЧ і камендатур ВОСО (служба ваенных паведамленняў ВС РФ);
▪ правядзенне рамонту пагрузачна-выгрузных платформ (пры неабходнасці), а таксама падрыхтоўка аўтамабільных падыходаў да пагрузачна-выгрузных месцаў на станцыях;
▪️ замацаванне на чыгуначных станцыях выгрузкі манеўровых лакаматываў;
▪️ распрацоўка графікаў руху воінскіх эшалонаў па БЧ (пасля прадастаўлення плана воінскіх чыгуначных перавозак) і інш.
Усе гэтыя дзеянні могуць указваць на падрыхтоўку да прыёму воінскіх эшалонаў з РФ.
Паведамляецца, што для руху эшалонаў будуць скарыстаны наступныя чыгуначныя памежныя пераходы:
▪️ Чырвонае (МСК РЖД) – Асінаўка (БЧ НОД-1).
▪️ Злынка (МСК РЖД) – Закопытье (БЧ НОД-4).
▪️ Заверажжа (ОКТ РЖД) – Езярышча (БЧ НОД-6).
На сённяшні дзень гэта ўся даступная інфармацыя. Мы працягваем сачыць за ўсёй вайсковай актыўнасцю ў Беларусі і аператыўна інфармаваць вас. Калі вам нешта вядома пра магчымае прыбыццё воінскіх эшалонаў з РФ у Беларусь – просім паведамляць у @HajunBYbot.