Падпісаны дакументы, якія вызначаюць парадак захоўвання расійскай ядзернай зброі ў РБ

Ваяр
4 хв.

На русском языке: Подписаны документы, определяющие порядок хранения российского ядерного оружия в РБ

Сёння раніцай у Мінску адбылася сустрэча міністра абароны РБ В. Хрэніна і міністра абароны РФ С. Шайгу.

Паведамлялася, што Хрэнін і Шайгу абмеркавалі «ваенна-палітычную абстаноўку і пытанні ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж абароннымі ведамствамі». Таксама ў ходзе сустрэчы былі падпісаны дакументы, якія вызначаюць парадак утрымання расійскай нестратэгічнай ядзернай зброі ў спецыяльным сховішчы на тэрыторыі РБ.

Нагадаем, што РФ да 1 ліпеня мусіць пабудаваць на тэрыторыі РБ сховішча для тактычнай ядзернай зброі. У ходзе падрыхтоўкі да размяшчэння ядзернай зброі ў РБ штурмавікі Су-25 ВПС РБ былі даабсталяваны для прымянення ядзерных боепрыпасаў. А разлікі АТРК «Іскандэр» УС РБ прайшлі навучанне парадку ўтрымання і прымянення тактычных ядзерных боепрыпасаў.

Папярэдні матэрыял
У Вілейскім раёне забаранілі купацца амаль ва ўсіх азёрах і рэках
Наступны матэрыял
Лукашэнка нічым кіраваць не будзе: кантроль і рашэнне аб прымяненні ТЯЗ застаецца за Масквой

Iншыя матэрыялы