На русском языке:
Учебники с Путиным, детсадовцы с цветами Ленину и концерт «Назад в СССР»: пик пропаганды СССР в беларусских школах
На мінулым тыдні мы ўжо звярталі ўвагу, што напярэдадні 7 лістапада ў беларускіх школах і ВНУ значна ўзмацнілася прасавецкая прапаганда. І чакана, пік гэтых мерапрыемстваў быў дасягнуты менавіта ў гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, аднак і пасля гэтай даты яны працягнуліся.
Так да правядзення мітынгаў прыцягваліся студэнты БДАА, БДТУ, БДУ, БДУКі, БДУФК, БДЭУ, БНТУ, МІПСА, ДДТУ, БТЭУ, РДСУ, а таксама школьнікі і настаўнікі ў Мінску, Брэсце, Беразіне, Жабінцы, Гомелі, Рагачове, Бабруйску ды іншых гарадах.
Не абышлося і без прыцягнення дзетак з садкоў, напрыклад, у мазырскім дзіцячым садку №33 дзяцей павялі ўскладаць кветкі да помніка Леніну, а школьнікі з гімназіі №1 г. Любані пайшлі ў раённую бібліятэку на дыялогавую пляцоўку «Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года», дзе ў афармленні кнігі з выявай Мікалая II, Сталіна і Пуціна.
Былі і музычныя мерапрыемствы, бо школьнікаў з г. Крупкі накіравалі слухаць «Песні рэвалюцыі» ў мясцовым музеі, а навучэнцы Урэцкай школы №2 павялі на канцэрт «Назад у СССР».
Нельга не заўважыць, што сёлета вучняў і педагогаў мацней, чым раней, прыцягвалі для стварэння масоўкі. Ды і саміх мерапрыемстваў «савок стайл» стала больш. Гэта прамы паказальнік тэндэнцыі: маштабы прасавецкай прапаганды стануць неадʼемнай часткай жыцця беларускай адукацыі, і ўмоўныя канцэрты «Назад у СССР» будуць праводзіць не толькі ў кастрычніку-лістападзе, але і ў іншыя важныя даты для гісторыі СССР.