In English:
The threat of missile strikes against Ukraine from Belarus remains until October 2023
На русском языке:
Угроза ракетных обстрелов Украины со стороны Беларуси сохраняется до октября 2023 года
Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжана згодна з NOTAMN O0403/23 з 1 ліпеня да 1 кастрычніка 2023 года.
Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю УС РБ і Дзяржпамежкамітэта РБ, а таксама на авіяцыю МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.
Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Украіны. З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш як 721 ракета.
Апошні ракетны запуск па тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы РБ быў зафіксаваны 6 кастрычніка 2022 г.
Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца як мінімум яшчэ на тры месяцы.