Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да ліпеня 2023 года

белта
5 хв.

In English: The threat of missile strikes from Belarus against Ukraine remains until July 2023
На русском языке: Угроза ракетных обстрелов Украины со стороны Беларуси сохраняется до июля 2023 года

Дзеянне зоны абмежавання для палётаў усіх тыпаў грамадзянскіх паветраных суднаў (уключаючы БПЛА) на вышынях ад 0 да 19 800 метраў на поўдні Беларусі прадоўжанае згодна з NOTAMN O0230/23 з 1 красавіка па 1 ліпеня 2023 года.

Гэтае абмежаванне не распаўсюджваецца на авіяцыю ВС РБ і Дзяржпамежкамітэта РБ. Таксама зараз у выключэнні дададзена і авіяцыя МНС РБ, якая выкарыстоўваецца пры тушэнні пажараў. Тэрыторыя зоны абмежавання не змянілася.

Пагроза ракетных абстрэлаў Украіны з боку Беларусі захоўваецца да ліпеня 2023 года

Забарона на палёты над паўднёвай часткай Беларусі была ўведзена 24 лютага 2022 г. з пачаткам расійскага ўварвання ва Украіну. Менавіта з поўдня Беларусі і адбываюцца запускі ракет па тэрыторыі Украіны. З пачатку вайны з тэрыторыі Беларусі па ўкраінскіх гарадах было запушчана не менш як 721 ракета.

Такім чынам, пагроза ракетных абстрэлаў тэрыторыі Украіны з паветранай прасторы Беларусі захоўваецца прынамсі яшчэ на тры месяцы.

Храналогію ракетных запускаў з Беларусі глядзіце тут.

Папярэдні матэрыял
Аналіз: Як змяніліся кошты прадуктаў у Беларусі за 1 год?
Наступны матэрыял
Расійскія вайскоўцы прывезлі ў Гомель новую партыю ракет?

Iншыя матэрыялы