На русском языке:
Политзаключённых Тихановского, Статкевича и Лосика снова будут судить
Выданне Радыё Свабода звярнула ўвагу, што на 25 красавіка ў Гомельскім абласным судзе прызначанае чарговае паседжанне па “справе Сяргея Ціханоўскага”. У фармулёўцы на сайце Вярхоўнага суда сказана, што на паседжанні будуць разглядаць «іншыя пытанні, звязаныя з прывядзеннем прысуду, вызначэння, пастановы ў выкананне».
Прызначэнне судовага паседжання на сайце Вярхоўнага суда / Радыё Свабода
У спісе па справе пазначаныя палітвязні Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Ігар Лосік, Арцём Сакаў, Уладзімір Цыгановіч і Дзмітрый Папоў, якія былі асуджаныя да 14-18 гадоў пазбаўлення волі на закрытым працэсе ў СІЗА-3 Гомеля 14 снежня 2021 года.
Ігар Лосік, Сяргей Ціханоўскі, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Цыгановіч, Арцём Сакаў і Дзмітрый Папоў.
Фігурантам «справы Ціханоўскага» тады прысудзілі тэрміны:
- Сяргей Ціханоўскі — 18 гадоў;
- Ігар Лосік — 15 гадоў;
- Мікола Статкевіч – 14 гадоў;
- Уладзімір Цыгановіч — 15 гадоў;
- Арцём Сакаў — 16 гадоў;
- Дзмітрый Папоў — 16 гадоў.