На русском языке:
Умер правозащитник Олег Гулак
Алег Гулак – беларускі юрыст і праваабаронца, кіраўнік Беларускага Хельсінкскага камітэта. У якасці грамадзянскага абаронцы ён браў удзел у дзясятках судовых спраў і абараняў людзей, чые правы парушаў рэжым.
Алегу Гулаку было 55 гадоў. З 1996 года ён працаваў у Беларускім Хельсінкскім камітэце, прымаў удзел у стварэнні пінскага аддзялення. У 2007 годзе ён стаў намеснікам старшыні, з 2008 – старшыня.