Праз 20 гадоў па праспекце Незалежнасці зноў пусцяць тралейбус

Ілюстратыўнае фота
3 хв.

На русском языке: Спустя 20 лет по проспекту Независимости вновь пустят троллейбус

З 1 чэрвеня тралейбусны маршрут №22 (Карастаянавай – Якуба Коласа) працягваюць праз участак пр. Незалежнасці да ДС «Лошыца-2».

Ад плошчы Якуба Коласа тралейбусы будуць хадзіць па пр. Незалежнасці да вуліцы Бабруйскай, затым — па вуліцах Свярдлова, Маякоўскага, Ігуменскім тракце, Янкі Лучыны і Прушынскіх.

Паведамляецца, што да канца чэрвеня на тралейбусным маршруце нумар 22 будуць дзейнічаць як тралейбусныя, так і аўтобусныя квіткі.

Дарэчы, на ўчастку ад пл. Незалежнасці да пл. Якуба Коласа тралейбусы не хадзілі апошнія 20 гадоў — з 2002 года.

Праз 20 гадоў па праспекце Незалежнасці зноў пусцяць тралейбус

Тралейбусны маршрут №22 з 1 чэрвеня 2022 года
Папярэдні матэрыял
Жыхары Ваўкавыска зладзілі акцыю ў падтрымку Мікалая Аўтуховіча
Наступны матэрыял
Рэальныя даходы беларусаў упалі ў 4-х абласцях краіны ўпершыню за 5 гадоў

Iншыя матэрыялы