На русском языке:
Паспорт иностранца в Литве будет выдаваться на 3 года?
Кіраўніца МУС Літвы Агне Білатайце паведаміла, што ў найбліжэйшыя дні МУС унясе ў Сейм Літвы законапраект аб павелічэнні тэрміну дзеяння пашпарта іншаземца.
«У бліжэйшы час мая прапанова да Закона аб прававым становішчы замежнікаў будзе зарэгістраваная альбо мной, альбо сумесна з маімі калегамі. І будуць прапановы падоўжыць тэрмін дзеяння пашпарта замежніка. Вядома, гаворка ідзе не пра ўсіх, а пра выключныя асобы, якія сапраўды пераследуюцца і дакладна не могуць вярнуцца ў Беларусь», – сказала Білатайце.
Зараз пашпарт замежніка ў Літве выдаецца на 1 год. Раней МУС краіны прапанавала павялічыць тэрмін дзеяння гэтых дакументаў да трох гадоў.
Нагадаем, што пашпарт замежніка (ён жа дарожны дакумент) – гэта дакумент, які выдаецца замежнікам, якія жывуць у Літве па ВНЖ/ПМЖ, якія па абʼектыўных прычынах не могуць абмяняць або падоўжыць свой нацыянальны пашпарт.