МатолькаДапамажы
5 хв.

На русском языке: После инцидента в Мачулищах под Минском вновь начались GPS-помехи

Рэдакцыя звярнула ўвагу, што на паўночным усходзе Мінска зноў, пасля працяглай паўзы, назіраецца моцная электрамагнітная інтэрферэнцыя сігналаў GPS/GLONASS.

Іншымі словамі, на карце дакладнасці GPS-каардынатаў бачна, што ў раёне Мінска зноў пачаліся перашкоды ў працы навігацыйных сістэм. Гэта значыць каардынаты, якія, напрыклад, самалёт атрымлівае па GPS/GLONASS, не супадаюць з яго рэальным месцазнаходжаннем.ф

У сакавіку мінулага года мы расказвалі, што каля Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» можа знаходзіцца камандны цэнтр беларускай групоўкі УС РФ – «Пляцоўка 400. Купал». Там устаноўлена сістэма РЭБ, якая працавала з сакавіка 22-га да адступлення УС РФ з Кіеўскага напрамку.

Бягучыя перашкоды могуць сведчыць, што РЭБ на Купале запрацавала зноў. Таксама не выключана, што РЭБ магла быць уключана і ў раёне аэрадрома «Мачулішчы».

Нягледзячы на тое, што Мачулішчы быццам знаходзяцца па-за зонай перашкод, варта разумець, што карта будуецца на аснове дадзеных ад грамадзянскіх самалётаў, у першую чаргу тых, што ляцяць на нізкай вышыні. У сувязі з гэтым найбольш поўныя звесткі атрымліваюць з сектара ў раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», дзе самалёты ўзлятаюць і заходзяць на пасадку. Над Мачулішчамі ж, калі самалёты і пралятаюць, то на эшалонах вышэй зоны дзеяння РЭБ. А грамадзянская малая авіяцыя зноў перабазіраваная ў лютым 2023 года з Мачулішчаў на іншыя аэрадромы Беларусі.

Адзначым, што перашкоды пачаліся 27 лютага, на наступны дзень пасля інцыдэнту ў Мачулішчах. Цалкам магчыма, што РЭБ была рэзка ўключана для абароны ад, напрыклад, дронаў. Аднак 28 лютага перашкоды зніклі і зноў зʼявіліся 4 сакавіка.

Папярэдні матэрыял
Politzek.me арганізуе хакатон для дапамогі палітвязням і іх сем'ям
Наступны матэрыял
Ціханаўскую завочна прыгаварылі да 15 гадоў калоніі

Iншыя матэрыялы