Пастанова Саўміна: ні слова пра крымінальную адказнасць за падпіску на тэлеграм-каналы

Фото: Eyestetix Studio / unsplash.com
2 хв.

На русском языке: Постановление Совмина: ни слова об уголовной отвественности за подписку на телеграм-каналы

ДзяржСМІ БелТА апублікавала падрабязнасці пастановы Саўміна №575 «Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і рэабілітацыі нацызму».

У ёй няма ні слова ні пра якую крымінальную адказнасць за падпіску на «экстрэмісцкія» тэлеграм-каналы.

З інфармацыі, якую прыводзіць дзяржСМІ, высвятляецца, што дадзенай пастановай зацвярджаюцца формы, па якіх МУС вядзе пералікі арганізацый, фарміраванняў, індывідуальных прадпрымальнікаў, грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да «экстрэмісцкай» дзейнасці. Пасля гэтая інфармацыя будзе публікавацца на афіцыйным сайце МУС.

Сказана, што пры Міністэрстве інфармацыі створаць камісію па правядзенні ацэнкі сімволікі і атрыбутыкі, а таксама інфармацыйнай прадукцыі на прадмет наяўнасці ў іх прыкмет праявы «экстрэмізму». Узначаліць яе намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Лілія Ананіч, яе намеснікам будзе намеснік міністра інфармацыі Ігар Бузоўскі. Такія ж камісіі збіраюцца стварыць і ў абласцях краіны.

 

Папярэдні матэрыял
У мінскім аэрапорце больш не выдаюць візы грамадзянам 7-і краін
Наступны матэрыял
Мінінфарм заблакаваў сайт Motolko.help. Расказваем, як быць далей

Iншыя матэрыялы