In English:
South Korea expands ban on exports to Belarus: +741 items including cars over $50,000 and quantum computers
На русском языке:
Южная Корея расширила запрет на экспорт в Беларусь: +741 товар, включая авто дороже $50 000 и квантовые компьютеры
Пра гэта паведаміла карэйскае інфармагенцтва «Ренхап» са спасылкай на паўднёвакарэйскае міністэрства гандлю. Такім чынам, спіс тавараў на якія распаўсюджваецца забарона на экспарт у Беларусь і РФ складзе 798 пазіцый.
Нагадаем, яшчэ ў лютым урад Паўднёвай Карэі абʼявіў аб пашырэнні экспартных абмежаванняў. Ужо тады стала вядома, што пад забарону на экспарт у РБ патрапяць:
- абсталяванне для перапрацоўкі нафты і газу,
- станкі,
- падшыпнікі і цеплаабменнікі,
- квантавыя кампʼютары,
- аўтамабілі коштам больш за $50 000,
- вырабы са сталі (уключаючы нержавеючую сталь),
- некаторыя хімічныя прадукты, такія як талуол.
Сённяшняе ж апавяшчэнне зʼяўляецца ні чым іншым, як абʼявай аб пачатку забароны, якая стартуе 28 красавіка.