ПЦР-тэст цяпер можна будзе зрабіць на аўтавакзале ў Мінску

хв.

З 22 верасня на мінскім аўтавакзале па адрасе вул. Бабруйская, 6-1 адкрываецца яшчэ адна лабараторыя для ПЦР-тэставання на COVID-19.

Там будуць праводзіць два віды тэстаў: стандартны ПЦР (вынік цягам 24 гадзін) і экспрэс-тэставанне на антыген ДЭТ Ag (вынік за 30 хвілін).

Кошт ПЦР-тэсту складзе 31,73 — 35,33 рублёў для рэзідэнтаў і ад 44,42 да 48,02 рублёў для нерэзідэнтаў Беларусі.

Нагадаем, з 1 кастрычніка «Мінсктранс» адновіць аўтобусны маршрут Мінск-Рыга праз Вільнюс. З улікам каранавірусных абмежаванняў і авіяблакады, якую абвесцілі еўрапейскія краіны пасля прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, беларусы ўпершыню за доўгі час змогуць трапіць з Мінска ў Рыгу без перасадак.

Крыніца фота: wikipedia.org

Папярэдні матэрыял
Лукашэнка прызначыў новага дырэктара МТС
Наступны матэрыял
Над Мінскам лётаюць расійскія баявыя верталёты

Iншыя матэрыялы