На русском языке:
Переброска 19-й бригады под Борисов, форсирование реки Неман и возвращение 38-й бригады в Брест
У Беларусі працягваецца раптоўная праверка баявой гатоўнасці ВС РБ. Сабралі апошнія навіны, сярод якіх адразу адзначым, што 38 дэсантна-штурмавая брыгада, якую перакідвалі ў прыгранічча з Украінай, ужо вяртаецца назад у Брэст. Да сутнасці:
- Як мы і меркавалі, падраздзяленні 7 асобнага танкавага батальёна (мінімум 20 танкаў Т-72Б) 11 асобнай механізаванай брыгады (7 адб 11 амбр) днём 14 снежня фарсіравалі раку Нёман. Пра гэта паведамляла МА РБ. 7 адб 11 амбр верагодней за ўсё ўжо прыбыў «сваім ходам» на палігон «Гожскі» ў Гродзенскім раёне, і прыступіў да выканання вучэбна-баявых задач. Нагадаем, што пераправу для тэхнікі 7 адб 11 амбр 13 снежня збудавалі падраздзяленні 557 інжынернай брыгады.
- Учора ўвечары ў Барысаўскім раёне непадалёк ад пераправы праз раку Бярэзіна была заўважаная калона, якая складаецца з каля 20 БМП-2 19 асобнай механізаванай брыгады (19 амбр). Адпаведна, да раптоўнай праверкі былі прыцягнуты сама меней дзве мотастралковыя роты са складу 19 амбр. Як мы і меркавалі, калона накіроўвалася да 227 агульнавайсковага палігона «Барысаўскі».
- Ваеннаслужачыя 38 дэсантна-штурмавой брыгады ў рамках раптоўнай праверкі баявой гатоўнасці ўжо здзяйсняюць марш з раёна выканання задач у пункт пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта паведамляе МА РБ.
Дададзена:
- 7 адб 11 амбр быў заўважаны ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, і да палігона «Гожскі» пакуль не даехаў.
Акрамя 2 мотастралковых рот, са складу 191 групы артылерыі 19 амбр да раптоўнай праверкі праверцы была прыцягнута таксама як мінімум батарэя 122 мм САУ 2С1 «Гваздзік».