На русском языке:
Первое уголовное дело за уклонение от военных сборов в 2023 году было рассмотрено в Иваново
6 кастрычніка ў ваенным камісарыяце Іванаўскага раёна прайшло выязное судовае пасяджэнне, на якім была «разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні ваеннаабавязанага за ўхіленне ад яўкі на ваенныя зборы». Пра гэта паведаміў канал ваеннага камісарыята Брэсцкай вобласці.
Верагодней за ўсё, абвінавачанага судзілі па арт. 436 КК РБ «Ухіленне рэзервіста або ваеннаабавязанага ад яўкі на зборы (заняткі)». Аб выніках разгляду справы не паведамлялася.
Арт. 436 КК РБ прадугледжвае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафа, папраўчых работ на тэрмін да аднаго года ці арышт. А ў выпадку ўхілення ад ваенных збораў шляхам наўмыснага прычынення цялеснага пашкоджання, сімуляцыі захворвання або падробкі дакументаў – да двух гадоў абмежавання волі.
Верагодней за ўсё, гэта была першая крымінальная справа па арт. 436 КК РБ, які «суд» разгледзеў у 2023 годзе. У Агульнадаступным электронным банку судовых рашэнняў за перыяд з 1 студзеня па 11 кастрычніка 2023 года няма прыгавораў па арт. 436 КК РБ. Пры гэтым у 2022 годзе было вынесена 10 такіх прысудаў, а ў 2021 – усяго 2. Часцей за ўсё ў якасці пакарання абвінавачаным прызначаўся штраф, радзей – арышт і грамадскія працы.
Нагадаем, што з 1 студзеня па 30 верасня 2023 года на розныя віды ваенных збораў ва УС РБ, унутраныя і тэрытарыяльныя войскі было прызвана не менш як 9820 чалавек.