На русском языке:
Платформа «еЗдоровье» запускает неделю вопросов и ответов про COVID-19
Сузаснавальнік платформы «Голас» Павел Лібер на сваёй старонцы ў Facebook распавёў пра запуск Тыдня пытанняў і адказаў пра каранавірус на платформе анлайн-кансультацый з лекарамі «еЗдароўе».
Па словах Паўла Лібера, на гэтым тыдні праект павялічыць колькасць спецыялістаў, якія змогуць адказаць на ўсе пытанні, звязаныя з каранавірусам. А ўжо ў канцы тыдня будуць сабраныя самыя папулярныя пытанні і адказы.
Спецыялісты гатовыы адказаць на пытанні:
- Якія могуць быць пабочныя эфекты ад вакцыны?
- Ці ёсць небяспечны для вакцынацыі ўзрост?
- Ці можна камбінаваць некалькі розных вакцын?
- Чаму трэба насіць маскі?
- І многае іншае.
Каб задаць сваё пытанне, неабходна зарэгістравацца на сайце «еЗдароўе» (у Беларусі даступны праз VPN) і націснуць на кнопку «Задаць пытанне» ў секцыі «Тыдзень пытанняў пра COVID». Пасля гэтага напішыце сваё пытанне і дашліце яго. У вас з’явіцца чат з доктарам, у які прыйдзе адказ ад спецыяліста.
Платформа «еЗдароўе» працуе ананімна і бясплатна, але вы можаце зрабіць добраахвотнае ахвяраванне.