На русском языке:
Польша окончательно запретила вывозить покупки в Беларусь. «Зеркалу» ответили, что запрет на вывоз в РБ (ну, почти всего) это не ошибка
На мінулым тыдні на беларуска-польскай мяжы перасталі прапускаць у Беларусь людзей з таварамі, якія яны набылі ў Польшчы. Тады беларусаў пачалі разварочваць на мяжы, і яны вымушаныя былі вяртацца ў крамы, дзе здавалі назад свае пакупкі.
Забарону на ўвоз рэчаў у Беларусь аргументавалі новымі санкцыямі ЕС. Сапраўды, новы абмежавальны дакумент налічвае цэлых 265 старонак, і там забаронена ўвогуле практычна ўсё, пачынаючы ад рознай тэхнікі і заканчваючы некаторымі прадуктамі харчавання – ікра, труфель і г.д. Яшчэ тады мы звярнулі ўвагу, што ў новых санкцыях нічога не сказана пра забароны на ўвоз/вываз рэчаў для асабістага карыстання, а гаворыцца толькі пра забароны ў дачыненні да «тавараў» – гэта значыць прадметаў новых, у запячатаных каробках, якія вывозяць для продажу.
Абсалютна лагічным у гэтай сітуацыі выглядае, што забарона не павінна распаўсюджвацца на пакупкі для асабістых патрэб, і здавалася, што гэта нейкае недастатковае разуменне санкцыйных дакументаў. Аднак сёння выданне Zerkalo.io атрымала афіцыйны каментар па гэтай сітуацыі ад мытных органаў Польшчы.
Прэс-сакратар Люблінскага аддзела Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы Міхал Дзярус паведаміў журналістам, што калі раней забарона на вываз/увоз тавараў датычылася толькі юрыдычных асоб, то зараз вываз тавараў з тэрыторыі ЕС забаронены і звычайным грамадзянам.
«Дакумент (рэгламент ЕС №2024/1865) пашырыў колькасць субʼектаў, да якіх павінны прымяняцца змененыя палажэнні. Гэта азначае, што пад дзеянне забаронных нормаў на імпарт і экспарт таксама падпадаюць фізічныя асобы, якія перамяшчаюць тавары, набытыя ў розніцу», – сказаў Дзярусь.
На які тэрмін уводзяцца гэтыя абмежаванні, у мытнай службе журналістам не адказалі. Тэрміны не абазначаны і ў самым санкцыйным дакуменце.