На русском языке:
Польша введет новые санкции против нескольких сотен представителей режима Лукашенко
На сайце МУС Польшчы зʼявілася паведамленне: у сувязі з прысудам Анджэю Пачобуту, які сёння так званы Вярхоўны суд РБ пакінуў у сіле, у наступны панядзелак, 29 траўня Польшча абвесціць рашэнне аб уключэнні ў санкцыйны спіс некалькіх сотняў прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі, уключаючы суддзяў, пракурораў і іншых асоб.
«У сувязі з пакіданнем у сіле Вярхоўным судом Беларусі драконаўскага прысуду па справе Анджэя Пачобута, у панядзелак, 29 траўня, Міністр унутраных спраў і адміністрацыі абвесціць рашэнне аб уключэнні ў санкцыйны спіс некалькіх сотняў прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, г.зн. палітыкаў, суддзяў і пракурораў і іншых асоб, вінаватых у палітычных рэпрэсіях, у тым ліку ў дачыненні да палякаў, якія пражываюць у Беларусі», – сказана на сайце МУС Польшчы.