На русском языке:
Предпринимательница Татьяна Зарецкая, которая была «представителем финансов и экономики», покинула Объединенный Переходный Кабинет
Пра гэта паведамляе канал Аб’яднанага Пераходнага Кабінета. Яна была прадстаўніком па фінансах і эканоміцы менш за два месяцы.
Сама Зарэцкая патлумачыла свой сыход тым, што ёй, яе блізкім і супрацоўнікам яе кампаніі пачалі паступаць пагрозы. Нагадаем, што Таццяна Зарэцкая з’яўляецца кіраўніком кампаніі Laava Tech. У склад Абʼяднанага Пераходнага Кабінета яна ўвайшла 9 верасня.
У прэс-рэлізе Кабінета адзначаецца, што «кіраўніцтва і прадстаўнікі Кабінета выказваюць ёй поўную падтрымку, салідарнасць і разуменне яе рашэння». Паведамляецца, што Кабінет будзе ўсебакова дапамагаць у расследаванні гэтай справы і прыцягненні вінаватых за ціск на Таццяну да адказнасці.
Таксама сыход Зарэцкай з пасады пракаментавала кіраўніца Кабінета Святлана Ціханоўская:
«Нашая праца ўжо два гады ажыццяўляецца пад пастаяннымі атакамі з боку рэжыму. Я дзякую Таццяне за тое, што яна вырашыла дапамагчы сваёй экспертызай і вопытам. Я лічу вялікай стратай сыход Таццяны. Аднак, я хачу, каб тыя, хто аказваў на яе ціск, ведалі: мы працягнем нашую працу, нягледзячы ні на што. Мы і не чакалі, што будзе лёгка. Але беларусам, якія штодзень жывуць пад пагрозай рэпрэсій, — яшчэ цяжэй».