У МЗС РФ пацвердзілі пераабсталяванне беларускіх Су-25 пад ядзерную зброю

Vitaly V. Kuzmin
3 хв.

In English: Russian Foreign Ministry confirms re-equipping of Belarusian Su-25 to carry nuclear weapons
На русском языке: В МИД РФ подтвердили переоборудование беларусских Су-25 под ЯО

Сёння ноччу крамлёўскае РІА «Новости» паведаміла пра заяву намесніка кіраўніка расейскай дэлегацыі на паседжанні Першага камітэта ГА ААН Канстанціна Варанцова.

Паводле яго слоў, РФ перадае Беларусі комплексы «Іскандэр-М» двайнога абсталявання і пераабсталюе частку беларускіх самалётаў Су-25 пад тэхнічную магчымасць несці ядзерную зброю (ЯЗ).

«На дадзеным этапе гаворка ідзе выключна аб перадачы Рэспубліцы Беларусь комплексаў Іскандэр-М падвойнага абсталявання з ракетамі ў звычайным рыштунку, а таксама наданні часткі беларускіх самалётаў Су-25 тэхнічнай магчымасці несці ядзерную зброю. Пры гэтым перадаваць Беларусі тэхналогіі па пераабсталяванні самалётаў у носьбіты ядзернай зброі не мяркуецца», – заявіў расейскі дыпламат.

Акрамя таго, ён дадаў, што цяпер «не мяркуецца таксама ні фізічна абсталёўваць беларускія сістэмы ядзернымі боезарадамі, ні перамяшчаць такія боезарыды на беларускую тэрыторыю».

Нагадаем, першы раз аб пераабсталяванні Су-25 Лукашэнка загаварыў на сустрэчы з Пуціным 25 чэрвеня, а пазней, у канцы жніўня, ён заявіў, што самалёты ўжо пераабсталяваны пад нясенне ЯА.

Папярэдні матэрыял
Ёсць звесткі, што прадпрыемствам Гомельскай і Віцебскай вобласці пачалі паступаць загады прадаставіць спісы ваеннаабавязаных супрацоўнікаў
Наступны матэрыял
У Беларусь прыбылі першыя эшалоны з расейскімі вайскоўцамі

Iншыя матэрыялы