На русском языке:
Профессиональный «ряженый»: Кто такой Александр Пылков, который выступал перед студентами РГСУ в Минске?
Пару дзён таму мы пісалі, што ў мінскім філіяле РДСУ, перад студэнтамі выступіў вайсковец, «педагог» і адмысловец па інфармацыйных войнах Аляксандр Пылкоў.
Універсітэт назваў рэпартаж пра гэтае мерапрыемства словамі: «людзі, на якіх варта раўняцца», а выданне Reform.by вырашыла даведацца падрабязней, хто ж такі Аляксандр Пылкоў.
Зорная гадзіна Пылкова пачалася ў лютым 2023 года, калі на яго відэа з вайны спаслалася прапагандыстка Маргарыта Сімоньян. Вось толькі высвятляецца, што добраахвотнікам ён пайшоў незадоўга да публікацыі роліка, усё ў тым жа лютым 23-га, а пасля публікацыі відэа тут жа робіцца нампалітам і прэс-сакратаром батальёна.
Ягоная «вайсковая кар’ера» хутка сканчаецца ўжо ў сярэдзіне траўня 2023 года, а «ўдзел у СВА» яму трэба было толькі для таго, каб прымазацца да вайскоўцаў і займацца зборам ахвяраванняў для вайны, ну, ці для сябе.
Як высветлілі журналісты, цяга да дабрачынных грошай у Пылкова ідзе з 2019 года, збірае ён на ўсё што заўгодна і перыядычна мяняе свае вобразы адпаведна мэтам збору сродкаў. Быў ён ужо і ў выяве казака, і ў выяве дэпутата дзярждумы і ў шматлікіх іншых.