Прама на беларуска-ўкраінскай мяжы ўначы ўзарваліся некалькі мін?

МО РБ
Абноўлена
Абноўлена: 29 жніўня 2023 13:39
4 хв.

In English: Several mines exploded right on the Belarus-Ukraine border last night?
На русском языке: Прямо на беларусско-украинской границе ночью взорвались несколько мин?

Пралукашысцкія каналы паведамляюць, што сёння ў раёне 03:30 на чыгуначным мосту ў 800 метрах ад станцыі «Славечна» здэтанавала некалькі супрацьтанкавых мін ТМ-62М.

У якасці доказу прыкладаецца фота, дзе бачна разбуранае ЖД-палатно на мосце прама на самай мяжы Беларусі з Украінай, на фота можна ўбачыць нават пагранстолб РБ. Адзначым, што фота зроблена з тэрыторыі РБ у бок Украіны.

Прама на беларуска-ўкраінскай мяжы ўначы ўзарваліся некалькі мін?

Паведамляецца, што папярэдне гэта адбылося з-за ўдару маланкі. У выніку выбуху пашкоджана апора моста і разбураны чыгуначныя палотны ў абодва бакі. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Памочнік камандуючага Абʼяднанымі сіламі УСУ Яўген Сілкін паведаміў выданню «Радыё Свабода», у яго няма звестак аб дэтанацыі мін на беларуска-ўкраінскай мяжы.

«Дэтаніраванне мін у прымежжы з Беларуссю? У мяне такіх дадзеных няма, што ў нас дэтануюць міны», – сказаў ён і прапанаваў звярнуцца з афіцыйным запытам.

Аднак пазней спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка пацвердзіў інцыдэнт:

«Паводле інфармацыі, якая ў мяне ёсць, ніхто не пацярпеў. Асобна дадам, што на мяжы дзейнічае абмежаванне для перамяшчэння грамадзян, асабліва побач з лініяй мяжы. Таму мінныя загароды на важных для бяспекі Украіны напрамках пагражаюць толькі тым, хто хоча прыйсці да нас з вайной», – падкрэсліў Андрэй Дземчанка.

Папярэдні матэрыял
У Беларусь прыбыў чарговы эшалон УС РФ для ўдзелу ў вучэннях АДКБ
Наступны матэрыял
Наеў заявіў, што Расея вывела ўсе свае войскі з РБ. «Беларускi Гаюн» гэта не пацвярджае

Iншыя матэрыялы