In English:
Propagandists buy bots to get proper reactions in Telegram channels of independent media and democratic forces
На русском языке:
Пропагандисты закупают ботов для накрутки нужных реакций в телеграм-каналах независимых медиа и демсил.
«Рупар» адміністрацыі лукашэнкі выдае за перамогу закуп лайкаў для накруткі патрэбных рэакцый у тэлеграм-каналах незалежных медыяў і дэмсілаў. Зразумела, што ў асяроддзі экс-прэзідэнта засталіся не самыя разумныя людзі, але паколькі яны чытаюць нашыя рэсурсы, дамо падказку: купіць 500 «рэакцый» з патрэбнай выявай каштуе ўсяго 1.5-2 бел. рубля. Гэта нават менш за адзін долар.
Але для справаздач начальству і куратарам сыдзе. Няхай лепш думаюць што «ўсенародная падтрымка» ўсё яшчэ ёсць. Так прасцей рабіць неспадзеўкі. Мабыць, досвед ІАЦ нічому не навучыў.
Раней «Наша Ніва» пісала пра масавы закуп лукашыстамі адмоўных рэакцый. Яны з’яўляліся пад пастамі пра дэмсілы, гадавіну пратэсту і іншымі непрыемнымі для рэжыму тэмамі.