Праваабаронца Наста Лойка прыгавораная да 7 гадоў калоніі

mediazona.by
5 хв.

На русском языке: Правозащитница Наста Лойка приговорена к 7 годам колонии

Пра гэта паведаміла «Медыязона». Так званая суддзя Алена Шылько прызнала Лойку вінаватай у распальванні варожасці за справаздачу аб пераследзе анархістаў у Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронца Наста Лойка прыгавораная да 7 гадоў калоніі

Наста Лойка была затрымана 28 кастрычніка 2022 года. Да гэтага затрымання яна паспела адбыць 30 сутак. Пасля 28 кастрычніка яе чатыры разы асуджалі на 15 сутак. У канцы снежня палітвязню праваабаронцы прадʼявілі абвінавачанне па двух артыкулах: вядома, што адзін з іх – арт. 342 КК. Насту перавялі ў СІЗА-1.

Паводле інфармацыі Human Constanta, на судзе Наста заявіла, што падчас арышту яе двойчы адводзілі на гутаркі з супрацоўнікамі ГУБАЗіКа, дзе адзін раз яе ўдарылі электрашокерам, а 11 лістапада адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без адзення на 8 гадзін, з-за чаго яна моцна захварэла.

Папярэдні матэрыял
У Мінск ляціць Сяргей Лаўроў
Наступны матэрыял
Сайт светлагорскага тэлеканала «Ранак» перастаў адкрывацца ў Беларусі і за мяжой

Iншыя матэрыялы