motolko.help
Эксклюзіў
5 хв.

In English: Verification of a pro-governmental sociological research
На русском языке: Проверка провластного социологического исследования 

Рэдакцыя motolko.help атрымала копію анкеты чарговага «сацыялагічнага даследавання», якое праводзіць пралукашэнкаўская кантора EcooM сумесна з Інстытутам сацыялогіі НАН. Сацыёлагі прапануюць беларусам адказаць на 24 пытанні, сярод якіх: Вашае стаўленне да запланаваных зменаў у Канстытуцыю, хто вінаваты ў міграцыйным крызісе і як Вы ставіцеся да санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Мы ўжо не раз праводзілі праверкі праўладных апытанняў і ўжо пераканаліся, што часцяком вынікі, якімі апелююць так званыя «ўлады», каб паказаць «грамадскую думку», не адпавядаюць рэчаіснасці.

Можна выказаць здагадку, што вынікі і гэтага афіцыйнага сацапытання могуць быць скажоныя, каб паказаць уяўную падтырмку якіх-небудзь дзеянняў. Таму мы стварылі анлайн-форму ў якой без зменаў прыведзеныя ўсе пытанні з копіі афіцыйнай анкеты.

Адзначым, што наша анлайн-апытанне не прэтэндуе на паўнавартаснае сацыялагічнае даследаванне. Але такім чынам, і вы, і мы будзем ведаць актуальнае меркаванне часткі інтэрнэт-аўдыторыі. І безумоўна, апытанне ананімнае.

Збор адказаў будзе закрыты ў аўторак увечары, 23 лістапада.

Асобна просім максімальна шырока распаўсюдзіць анлайн-форму. Будзем удзячныя, калі вы закінеце спасылку на апытанне ў лакальныя гарадскія групы малых гарадоў у ВК і Аднакласніках, каб яго маглі прайсці людзі любых палітычных поглядаў, а таксама тыя, хто ўжо паўдзельнічаў у афіцыйным сацдаследаванні.

Заўвага: Лепш праходзіць апытанне з камп’ютара, у мабільнай версіі могуць быць глюкі.

Прайсці анлайн-апытанне

Папярэдні матэрыял
Мігранты пачалі публікаваць новую лакацыю для збору
Наступны матэрыял
Масавыя звальненні «па спісах з КДБ»: беларусы пішуць пра сотні звальненняў на дзяржпрадпрыемствах

Iншыя матэрыялы