Канада пашырыла санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі: у спіс трапілі датычныя да рэпрэсій.

4 хв.

На русском языке: Канада расширила санкции против режима в Беларуси

Пад санкцыі патрапілі 21 фізічная асоба, большасць з якіх — гэта «суддзі» і начальнікі калоній:

  • Руслан Машадзіеў — начальнік ВК № 1, Наваполацк;
  • Сяргей Карчэўскі — начальнік рэжымнай часткі ВК № 17, Шклоў;
  • Святлана Бандарэнка — суддзя Вярхоўнага суда;
  • Раман Бізюк — старшы памочнік пракурора Маскоўскага раёна Мінска;
  • Андрэй Тарасевіч — суддзя суда Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці;
  • Ганна Асіпенка — суддзя суда Бабруйскага раёна і горада Бабруйска, Магілёўская вобласць;
  • Сяргей Маслюкоў — начальнік выхаваўчай калоніі, Бабруйск;
  • Яўген Бубіч — начальнік ВК № 2, Бабруйск;
  • Юрый Васілевіч — начальнік ВК № 14, Навасады;
  • Аляксандр Карніенка — экс-начальнік ВК № 17, Шклоў;
  • Андрэй Пальчык — экс-начальнік ВК №1, Наваполацк;
  • Аляксандр Кароль — старшы пракурор аддзела Генеральнай пракуратуры;
  • Міхаіл Мурашкін — экс-намеснік начальніка міліцыі — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Жодзінскага ГАУС Мінскага раёна;
  • Мікалай Максімовіч — намеснік начальніка міліцыі грамадскай бяспекі УУС Мінскага аблвыканкама;
  • Валянціна Зянкевіч — суддзя Мінскага гарадскога суда;
  • Зінаіда Балабалава — суддзя суда Наваполацка;
  • Галіна Кніжонак — суддзя суда Мазырскага раёна Гомельскай вобласці;
  • Ганна Лявусік — суддзя суда Ленінскага раёна Гродна;
  • Генадзь Кудласевіч — суддзя суда Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці;
  • Іна Паўлоўская — суддзя суда Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы;
  • Дзмітрый Бубенчык — суддзя суда Гомельскага раёна.

Гэтыя санкцыі з’яўляюцца адказам на парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія працягваюцца пасля фальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, паведамляе МЗС Канады.

Пра санкцыі было аб’яўлена ў рамках візіту ў Атаву нацыянальнай лідаркі Святланы Ціханоўскай. Яны ўведзеныя ў адказ на сістэматычныя злоўжыванні, якія здзяйсняюцца рэжымам Лукашэнкі, і пераслед беларусаў, якія пратэстуюць супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года.

Абвешчаныя сёння санкцыі накіраваныя супраць цяперашніх і былых высокапастаўленых дзяржаўных чыноўнікаў, у тым ліку супрацоўнікаў сілаў бяспекі, пракурораў, супрацоўнікаў судовай сістэмы і адміністратараў папраўчых і «выхаваўчых» калоній, якія былі датычныя да падаўлення права беларусаў на мірныя пратэсты. Гэтыя людзі былі датычныя ці ўдзельнічалі ў адвольных арыштах і затрыманнях, жорсткасці, запалохванні і празмерным ужыванні сілы супраць беларусаў, якія пратэставалі супраць фальсіфікаваных выбараў, а таксама жорсткага абыходжання з імі пасля таго, як іх несправядліва судзілі, прысудзілі і заключылі ў турму. Еўрасаюз ужо ўвёў санкцыі супраць гэтых асоб.

Канада застаецца цвёрдай у сваёй прыхільнасці правам беларусаў і працягне працаваць са сваімі міжнароднымі партнёрамі, каб пакласці канец парушэнням правоў чалавека і гвалту супраць пратэстоўцаў, актывістаў і журналістаў у Беларусі.

Папярэдні матэрыял
ЗША увялі новыя санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі. Пад абмежаванні патрапілі 10 фізічных і 12 юрыдычных асоб.
Наступны матэрыял
У Гомелі адкрылі школьны музей, дзе ўсхваляюць Лукашэнку з міліцыяй і паліваюць брудам удзельнікаў пратэстаў

Iншыя матэрыялы