Пра гэта прэзідэнт Латвіі Эгілс Левіц заявіў падчас учорашняй сустрэчы са Святланай Ціханоўскай у Рыжскім замку. Паведамляе сайт прэзідэнта Латвіі.
«Беларусь мусіць стаць часткай будучай Еўропы. Мы павінны і надалей падтрымліваць беларускую грамадзянскую супольнасць і дапамагаць беларусам у выгнанні фармаваць згуртаваную дыяспару, здольную змагацца з кіруючым рэжымам. Спадарыня Ціханоўская назвала Латвію сябрам Беларусі, і я пацвердзіў, што беларусы могуць разлічваць на нашую сталую падтрымку — мы будзем разам з беларускай апазіцыяй змагацца за дэмакратыю ва ўсёй Еўропе, у тым ліку, вядома, і ў Беларусі», — сказаў Эгілс Левіц.
Таксама кіраўнік Латвіі заявіў, што Еўразвяз мусіць працягнуць і нават пашырыць абмежавальныя захады супраць рэжыму Лукашэнкі, які на дадзены момант дапамагае Расеі весці несправакаваную вайну супраць Украіны. Латвія ў сваю чаргу будзе выкарыстоўваць усе міжнародныя форумы, каб асудзіць жорсткі пераслед і турэмнае зняволенне беларускай апазіцыі.