На русском языке:
Президент Литвы не стал вносить в Сейм проект по уравниванию ограничений в отношении беларусов и россиян
Як паведамляе тэлеканал LRT, сярод праектаў, якія прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ўнёс на восеньскую сесію Сейма Літвы, няма паправак, якія датычацца уніфікацыі абмежаванняў для грамадзян Беларусі і РФ.
Пры гэтым, Наўседа працягвае заклікаць перагледзець абмежаванні для беларусаў, у тым ліку тыя, якія датычацца выдачы ВНЖ.
«Спадзяюся, што зноў вернуцца да прававога статусу перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі праз нашу мяжу, статусу іх віду на жыхарства ў Літве. Сёння мы жывем у напружанай атмасферы, калі нам даводзіцца быць максімальна гатовымі да магчымых правакацый, магчымых спроб дэстабілізаваць нашу ўнутрыпалітычную сітуацыю. Яна сапраўды далікатная. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб людзі ў нашай краіне маглі жыць бяспечна», – сказаў Науседа.