In English:
The President of Poland will meet with Sviatlana Tsikhanouskaya tomorrow
На русском языке:
Президент Польши завтра встретится со Светланой Тихановской
Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заўтра сустрэнецца са Святланай Ціханоўскай. Пра гэта сказана на сайце польскага прэзідэнта. Паведамляецца, што сустрэча пачнецца заўтра ў 12:15 у Прэзідэнцкім палацы.
«Святлана Ціханоўская — лідар дэмакратычных сілаў Беларусі і прадстаўляе значную частку беларусаў. Мы ўспрымаем яе як чалавека, які гаворыць ад імя беларускага народа. Мы цэнім той факт, што ўся беларуская апазіцыя паводзіла сябе вельмі годна ў адносінах да Польшчы падчас гібрыднай аперацыі Лукашэнкі і што яна выразна і наўпроста сказала свету, што дыктатар нясе поўную адказнасць за крызіс на мяжы. Мы, у сваю чаргу, выразна заявілі, што Польшча знаходзіцца ў спрэчцы з Лукашэнкам, а не з беларусамі», — сказаў дзяржаўны сакратар Канцылярыі Прэзідэнта Польшчы, Якуб Кумох.
Акрамя таго, дзяржсакратар канцылярыі польскага прэзідэнта паведаміў, што сітуацыя ў Беларусі і падтрымка Польшчай дэмакратыі ў Беларусі будзе галоўнай тэмай выступу прэзідэнта Польшчы на саміце па дэмакратыі, які адбудзецца ў гэты дзень у Вашынгтоне.