Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі гаварылі пра Беларусь у сваіх выступах на Генасамблеі ААН

хв.

21 верасня ў Нью-Ёрку адкрылася 76-я Генеральная Асамблея ААН. На ёй выступілі кіраўнікі розных краін. Некаторыя з іх у сваёй прамове паднялі тэму Беларусі.

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа ў сваім выступе на Генасамблеі ААН абвінаваціў Мінск у гібрыднай атацы, арганізаванай у выглядзе міграцыйнага крызісу, згадаў пра прымусовую пасадку самалёта Ryanair і закрануў тэму эксплуатацыі БелАЭС.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі гаварылі пра Беларусь у сваіх выступах на Генасамблеі ААН

«З глыбокай роспаччу ўспамінаю падзеі мінулага года ў Беларусі, калі сапраўдны пратэстны рух, які ўзнік пасля фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, быў жорстка задушаны. Незалежную грамадзянскую супольнасць і СМІ прымушаюць маўчаць, сотні людзей арыштоўваюць, жорстка збіваюць і падвяргаюць катаванням», — сказаў Наўседа.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паведаміў, што за апошні час больш за 150 тысяч беларусаў атрымалі прытулак і працу ў Польшчы.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі гаварылі пра Беларусь у сваіх выступах на Генасамблеі ААН

«Польшча будзе іх домам да таго часу, пакуль яны будуць лічыць гэта мэтазгодным і неабходным. Я цвёрда прытрымліваюся гэтых словаў», — заявіў Дуда.

Таксама Дуда ў сваім выступе сказаў, што ў Беларусі налічваецца больш за 650 палітзняволеных, сярод якіх лідары польскай меншасці ў Беларусі — Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут і абвінаваціў рэжым у арганізацыі міграцыйнага крызісу на межах з Еўрасаюзам.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс таксама закрануў тэму Беларусі, ён асудзіў дзеянні Лукашэнкі і абвінаваціў афіцыйны Мінск у арганізацыі міграцыйнага крызісу.

Прэзідэнты Літвы, Польшчы і Латвіі гаварылі пра Беларусь у сваіх выступах на Генасамблеі ААН

«Беларусь эксплуатуе і падвяргае сур’ёзнай рызыцы безабаронных людзей з розных рэгіёнаў свету, спрабуючы стварыць мэтавыя інтэнсіўныя міграцыйныя патокі ў Літву, Латвію і Польшчу, каб дэстабілізаваць Еўропу», — сказаў ён.

Левітс таксама назваў шлях вырашэння крызісу ў Беларусі:

«Адзінае рашэнне крызісу ў Беларусі — новыя, сумленныя, свабодныя і справядлівыя прэзідэнцкія выбары ў прысутнасці міжнародных назіральнікаў», — сказаў Левітс.

Папярэдні матэрыял
Дэмакратычныя сілы выступілі на слуханнях у Кангрэсе ЗША
Наступны матэрыял
У Нацыянальным аэрапорце знаходзіцца каля 450 мігрантаў

Iншыя матэрыялы