In English:
Prigozhin spent night in a camp near Asipovichy?
На русском языке:
Пригожин ночевал в лагере под Осиповичами?
Сёння раніцай у праваенных тэлеграм-каналах зʼявілася фота чалавека, падобнага на Яўгена Прыгожына, які сядзіць у ніжняй бялізне на ложку ў палатцы. Канал, які першым апублікаваў гэтую фатаграфію ў 11:52, спачатку напісаў, што гэтае фота зʼявілася ў адным з чатаў і «ў метададзеных арыгінальнага фота дата здымкі 12 чэрвеня 7.24 раніцы». Аднак пазней пост быў адрэдагаваны і чэрвень памяняўся на ліпень.
Дапусцім, што гэтае фота сапраўды было зроблена 12 ліпеня ў 7:24 і ў такім выпадку Яўген Прыгожын сапраўды быў у лагеры пад Асіповічамі, а дакладней ён там начаваў.
Глядзіце, 11 ліпеня мы пісалі, што борт Яўгена Прыгожына 3-ці раз прыляцеў у Беларусь. Ён прызямліўся ў Мачулішчах у 19:40. Далей, у 20:05 з аэрадрома «Мачулішчы» ў раён Асіповічаў паляцелі 2 верталёты: Мі-24 і Мі-8 ВПС РБ.
На наступны дзень, 12 ліпеня, у раён Асіповічаў з Мачулішчаў ізноў ляталі верталёты Мі-24 і Мі-8 ВПС РБ, якія вярнуліся ў Мачулішчы ў 14:27 і 14:30. І галоўнае, праз 2 гадзіны і 20 хвілін з Мачулішчаў у РФ, а дакладней у Санкт-Пецярбург, паляцеў борт Прыгожына.
Іншымі словамі, калі гэтае фота сапраўды было зроблена 12.07 у 7:24, то гэта цалкам пацвярджае, што Яўген Прыгожын прыляцеў у Мачулішчы ўвечары 11 ліпеня, на верталёце быў дастаўлены ў намётавы лагер у в. Мэта, там пераначаваў і паляцеў з Мачулішчаў на наступны дзень.
Адзначым таксама, што на іншых фота з намётавага лагера пад Асіповічамі, таксама падлога пакрытая ДСП, таксама ў намётах квадратныя вокны з крыжападобнай перамычкай і таксама прысутнічаюць палаткі белага колеру.
Аб тым, што Прыгожын правёў інспекцыю намётавага лагера мы меркавалі яшчэ некалькі дзён таму і ў закрытым дакладзе падзяліліся дадзенымі з партнёрамі.