In English:
Prigozhin registered a company in the Asipovichy district
На русском языке:
Пригожин зарегистрировал компанию в Осиповичском районе
Як высветліла выданне Reform.by, 19 ліпеня 2023 года Магілёўскім аблвыканкамам было зарэгістравана ТАА «Канкорд Менеджмент і Кансалтынг», а кіраўніком названы Прыгожын Яўген Віктаравіч.
Статутны фонд – 200 беларускіх рублёў (≈$80), а УНП 791314882. Асноўным відам дзейнасці новай кампаніі заяўлена «Кіраванне нерухомай маёмасцю».
А самае цікавае – гэта адрас рэгістрацыі: Беларусь, 213727, Магілёўская вобласць, Асіповіцкі раён, Пратасевіцкі сельсавет, в. Цэль, вул. Усходняя, д. 2а. Менавіта ў вёсцы Цэль знаходзіцца палявы лагер, куды прыбылі і прыбываюць найміты ПВК «Вагнер».