На русском языке:
Минимум 1575 беларусов задержаны за антивоенную позицию с 24.02.2022
Праваабаронцы «Вясны» апублікавалі аналітыку рэпрэсій беларусаў за антываенную пазіцыю з 24 лютага 2022 года.
Вы ведаеце, што з пачаткам поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну беларусы актыўна праводзяць маршы і пікеты, прыводзяць у непрыдатнасць чыгуначнае абсталяванне, каб запаволіць рух расійскай ваеннай тэхнікі, дапамагаюць у інфармацыйнай вайне, ваююць на баку Украіны.
Лукашэнка адказаў на нашыя дзеянні ўзмацненнем тэрору, у якім беларусы знаходзяцца з 2020 года.
З 24 лютага 2022 года за антываенную пазіцыю ў Беларусі:
- Былі затрыманыя мінімум 1575 беларусаў.
- 56 чалавек ужо пасадзілі на тэрміны ад 1 да 23 гадоў пазбаўлення волі.
- 12 рэйкавых партызан прыгавораныя ў агульнай складанасці да 191,5 года пазбаўлення волі.
- Прынамсі 31 чалавек асуджаны за фота/відэа перамяшчэння ваеннай тэхнікі.
- 11 беларусаў знаходзяцца за кратамі па абвінавачанні ў жаданні ваяваць на баку Украіны – 8 з іх ужо асуджаныя.
- Прынамсі 20 чалавек пацярпелі ад пераследу за публічнае асуджэнне расійскай агрэсіі і падтрымку Украіны.