Пуцін злятае з Беларусі

jetphotos.com
3 хв.

На русском языке: Путин улетает из Беларуси

У 00:59 з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» вылецеў Іл-96-300ПУ з рэгістрацыйным нумарам RA-96022. Спецыяльна для суправаджэння гэтага борта з аэрадрома ў Баранавічах быў узняты знішчальнік. А ўся справа ў тым, што, паводле нашых дадзеных, менавіта на гэтым борце з Беларусі ляціць Пуцін.

Пуцін злятае з Беларусі

Характэрна, што да гэтага ён каля дзвюх гадзін правёў разам з Лукашэнкам у рэзідэнцыі «Азёрны», што ў Астрашыцкім Гарадку пад Мінскам. І так, Лукашэнка паехаў праводзіць яго ў аэрапорт наўпрост да самалёта.

У той жа час Шайгу і Лаўроў ужо паляцелі ў РФ. Шайгу вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 22:29 на борце Ту-214ПУ-СБУС з рэгістрацыйным нумарам RA-64529, а Лаўроў вылецеў адтуль жа ў 23:27 на Ту-214СР з рэг. нумарам RA-64528.

Папярэдні матэрыял
Адзіная абаронная прастора і працяг сумесных вучэнняў: заявы Пуціна і Лукашэнкі пасля сустрэчы
Наступны матэрыял
Генерал-лейтэнант Наеў: МіГ-31К і А-50 ВКС РФ узлятаюць у Беларусі, каб удакладняць мэты для нанясення ракетных удараў

Iншыя матэрыялы