Пункт размяшчэння мігрантаў у «Брузгах» спыніў працу

motolko.help
3 хв.

На русском языке: Пункт размещения мигрантов в «Брузгах» прекратил работу

Сёння раніцай ДПК РБ паведаміў, што ў транспартна-лагістычным цэнтры «Брузгі» спыніў працу пункт размяшчэння мігрантаў. Уначы частка з іх магла паляцець у Эрбіль.

Па звестках на 20 сакавіка, там заставаліся 409 чалавек.

Увечары, у MSQ з Багдаду (Ірак) прыляцеў Boeing 737-8GJ авіякампаніі Fly Baghdad c рэгістрацыйным нумарам YI-BAS. Характэрна, што на сайце MSQ гэтага борта ў раскладзе прылётаў не было, раней іх самалётамі ў Беларусь прыляталі мігранты.

Па афіцыйным паведамленні, уначы з Беларусі ў Эрбіль (Ірак) эвакуацыйным рэйсам вылецелі 98 мігрантаў. Борт сапраўды вылецеў з MSQ у Эрбіль сёння ў 02:54. Адзначым, што максімальная колькасць месцаў гэтага самалёта — 189.

Паведамляецца, што астатнія мігранты «па іх просьбе часова расселеныя ў гасцініцах і санаторыях для чакання наступных вывазных рэйсаў». Атрымліваецца, у Беларусі застаюцца мінімум 311 мігрантаў.

У той жа час, за суткі зафіксавалі 134 спробы нелегальнага пераходу мяжы — рэкорд у 2022 годзе.

Пункт размяшчэння мігрантаў у «Брузгах» спыніў працу

Перамяшчэнне Boeing 737-8GJ авіякампаніі Fly Baghdad з Багдада ў Мінск / Flightradar
Папярэдні матэрыял
Аператыўная зводка ад Гаюна за 21 сакавіка аб ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі
Наступны матэрыял
Зварот Святланы Ціханоўскай да беларускіх вайскоўцаў

Iншыя матэрыялы