anna-news.info
4 хв.

In English: A helicopter arrived at «Site 400. Kupol» again
На русском языке: Утром на «Площадку 400. Купол» вновь прилетал вертолёт

Паводле інфармацыі маніторынгавай групы «Беларускі Гаюн», сёння ў 08:00 з аэрадрома Мачулішчы ўзляцеў верталёт Мі-8 ВПС РБ, які накіраваўся ў Волму (пад Мінскам) на тэрыторыю так званай «Пляцоўкі 400. Купал».

Пасля гэтага борт узляцеў з Купала ў 08:10, вельмі верагодна, што ён кагосьці туды прывёз ці забраў, як ужо было роўна тыдзень таму, 3 лютага.

Раніцай на «Пляцоўку 400. Купал» зноў прылятаў верталёт

Нагадаем, што на тэрыторыі «Пляцоўкі 400. Купал» мінімум з пачатку сакавіка 2022 г. працавала сістэма радыёэлектроннай барацьбы (РЭБ), якая выклікала моцныя перашкоды навігацыйных сістэм GPS/GLONASS. Не выключана, што сродкі РЭБ служылі для прыкрыцця/абароны каманднага пункта.

Упершыню мы расказалі пра гэтае месца ў матэрыяле, які публікавалі на 14-ы дзень вайны.

Акрамя гэтага, працягваюцца актыўныя палёты верталётаў па краіне:

08:00. Мачулішчы → Баранавічы – паляцела група верталётаў ВКС РФ.
07.15. Мачулішчы → Лунінец – накіраваўся Мі-8 ВПС РБ.

Таксама пачынаючы з 10:30 з аэрадрома «Баранавічы» на аэрадром «Мачулішчы» накіроўваюцца знішчальнікі. На гэты момант вядома мінімум пра 5 адзінак, якія селі ў Мачулішчах.

Папярэдні матэрыял
Польская памежная ахова перакрыла пад'езд да памежнага пераходу «Баброўнікі»
Наступны матэрыял
«Рэйкавых партызан» з Бабруйска асудзілі на тэрміны да 22 двух гадоў

Iншыя матэрыялы