На русском языке:
Утром в Беларусь прилетели два бизнесджета Газпрома
Сёння раніцай у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (MSQ) з Санкт-Пецярбурга прыляцелі два самалёты бізнес-авіяцыі, аператарам якіх выступае авіякампанія «Газпром авія».
Гаворка аб бартах Dassault Falcon 900EX з рэг. нумарам RA-09006, які прызямліўся ў MSQ у 10:53 і Dassault Falcon 900B з рэг. нумарам RA-09001, які прызямліўся ў MSQ у 10:56.
Хто менавіта прыляцеў на гэтых самалётах – на дадзены момант невядома. Аднак гаворка можа ісці аб топ-менеджарах Газпрома.