Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Чацвер

Motolko.help
3 хв.

In English: Migrants at the Belarusian-Polish border. Thursday
На русском языке: Мигранты на беларусско-польской границе. Четверг. Обновляется

Рэдакцыя motolko.help працягвае сачыць за сітуацыяй на беларуска-польскай мяжы, дзе чацвёрты дзень знаходзяцца мігранты. Анлайн вядзецца ў храналагічным парадку: самыя свежыя навіны будуць унізе старонкі.

Нагадаем, серада пачалася са стральбы на мяжы: стралялі людзі ў камуфляжнай форме, як мяркуецца, на беларускім баку. Па непацверджанай інфармацыі ад прастуды памёр 14-гадовы хлопчык з Курдыстана. Стала вядома, што ўрад Польшчы ўсур’ёз разглядае поўнае закрыццё мяжы з Беларуссю. Кіраўнік Еўракамісіі Уршуля фон дэр Ляен абмеркавала сітуацыю з прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам. Спецслужбы Польшчы пачалі рыхтавацца да чарговага наплыву мігрантаў на мяжу.

Уначы 150 мігрантаў спрабавалі прарвацца праз беларуска-польскую мяжу

Пра гэта заявіў намеснік кіраўніка МУС Барташ Градзецкі. Памежная служба Польшчы паведамляе, што за суткі было зроблена 468 спроб нелегальнага перасячэння мяжы.

«Уначы была спроба вялікай групай са 150 чалавек сілай перасячы польска-беларускую мяжу», – сказаў Градзецкі.

Twitter МУС Польшчы паведамляе падрабязнасці. Атака пачалася з кідання ў бок салдат розных прадметаў, затым мігранты распачалі спробу разбурыць агароджу. Салдаты далі папераджальныя стрэлы ў паветра. Пасля прыбыцця на месца падтрымкі памежнікаў і паліцыі сітуацыя супакоілася.

У гэты ж час у раёне Шудалава адбыўся чарговы напад мігрантаў на салдата. Яго ўдарылі галінай у грудзі. Ён зрабіў два папераджальныя стрэлы ў паветра. З салдатам усё ў парадку. Агрэсіўныя нападнікі адышлі ўглыб лесу на тэрыторыі Беларусі.

У цэнтры Мінска сабраліся мігранты, каб ехаць да польскай мяжы

8:55 — З’яўляюцца відэа з цэнтра Мінска, на якіх паказаныя мігранты з рэчамі каля Палаца спорту. Самі мігранты паведамляюць, што ў найбліжэйшыя пару гадзін яны будуць выязджаць у бок польскай мяжы. Верагодна, рыхтуецца той самы наплыў, пра які ўчора казалі польскія спэцслужбы.

10:35 — Міністэрства абароны Польшчы апублікавала новае відэа з беларуска-польскай мяжы з подпісам «Мігранты застаюцца пад жорсткім кантролем беларускіх спецслужбаў».

«Ён памёр, нам патрэбна дапамога»

11:31 — Мігранты нясуць на насілках чалавека ў лесе на беларуска-польскай мяжы.

На відэа людзі гавораць: «Ён памёр. Нам патрэбна дапамога, мы ў цяжкім становішчы». Дакладная лакацыя, дзе знята гэтае відэа і а якой гадзіне – невядома.

Курды паведамляюць, што гэта іншы чалавек — не дзіця, якое памерла ўчора, бо паводле іх інфармацыі, 14-гадовы хлопчык памёр ужо ў бальніцы.

Папярэдні матэрыял
«Я не мог бачыць гадзіну»: СМІ знайшлі хлопчыка, якому дзьмулі ў вочы дымам
Наступны матэрыял
Чэмпіёнку свету па фрыстайле Аляксандру Раманоўскую аштрафавалі за мітынг

Iншыя матэрыялы