Ранішні рэйс «Белавіі» вярнуўся ў Мінск адразу пасля ўзлёту: самалёт не змог прыбраць шасі.

jetphotos.com
4 хв.

На русском языке: Утренний рейс Белавиа вернулся в Минск сразу после взлёта

Сёння раніцай рэйс Белавія B2975, які вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» у 7:54 і накіроўваўся ў Маскву, адразу пасля ўзлёту заняў зону чакання, і здзейсніўшы некалькі кругоў у небе (выконваючы неабходныя працэдуры), прызямліўся назад у MSQ.

Ранішні рэйс «Белавіі» вярнуўся ў Мінск адразу пасля ўзлёту: самалёт не змог прыбраць шасі.

Па нашых дадзеных, на борце Boeing 737-8ZM (EW-457PA) знаходзілася больш за 40 пасажыраў, а прычына развароту – самалёт не змог прыбраць шасі.

У выніку, пасажыры былі адпраўленыя ў Маскву на іншым самалёце авіякампаніі – «танкалёце» EW-254PA, а затрымка іх адпраўлення склала 2.5 гадзіны.

Папярэдні матэрыял
У Беларусі ўжо некалькі гадоў мэтанакіравана абмяжоўваюць доступ беларусаў да еўрапейскай адукацыі
Наступны матэрыял
Урад Літвы ўхваліў узмацненне жорсткасці кантролю беларусаў на мяжы. Такі парадак ужо дзейнічае для грамадзян Расіі.

Iншыя матэрыялы