Прэзідэнт Польшчы заклікаў да салідарнасці з Беларуссю

Фота: Скрыншот з відэа
2 хв.

In English: The President of Poland calls for solidarity with Belarus
На русском языке: Президент Польши призвал к солидарности с Беларусью

9 Снежня адбылася сустрэча лідара дэмакратычных сіл Беларусі Святланы Ціханоўскай з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай. Падчас сустрэчы лідары абмяркоўвалі пытанні палітычных рэпрэсій у адносінах да беларусаў, а таксама міграцыйны крызіс на беларуска-польскай мяжы.
Пасля заканчэння сустрэчы на афіцыйным YouTube-канале прэзідэнта Польшчы было апублікаванае відэа, у якім Анджэй Дуда выказаўся наконт сітуацыі ў Беларусі і заклікаў сусветных лідараў да салідарнасці. Прыводзім яго словы без зменаў.

«Беларусь знаходзіцца за 180 кіламетраў ад Варшавы, там знаходзіцца мяжа дэмакратыі, а можа і больш.

Там — прорва паміж дэмакратыяй і яе поўнай адсутнасцю. У Беларусі няма дыскусій аб выбарчай сістэме, палярызацыі, меншасцях і светапоглядах. Гэта наша раскоша, людзей Захаду. Там непакояцца аб тым, як выцягнуць з турмаў 900 чалавек, адзінай віной якіх было жаданне свабодных выбараў, і адхіленне ад улады дыктатара, які кіруе ўжо 27 гадоў.

Я глыбока ўпэўнены, што пытанне Беларусі будзе падымацца не толькі мной, не толькі Польшчай, але таксама іншымі еўрапейскімі і сусветнымі лідарамі.

Чаму я кажу пра Беларусь? Таму што Польшча, воляю лёсу, за нашу адваяваную ў 80-х гадах свабоду, узяла на сябе абавязальніцтвы шмат гадоў таму — быць падтрымкай для дэмакратыі ва Усходняй Еўропе. Гэта цудоўная справа, але яна мае свае наступствы. З-за гэтага мы знаходзімся пад прыцэлам прапаганды Крамля, а з нядаўняга часу плацім цану ў выглядзе гібрыднай аперацыі на нашай мяжы, якую стварыў дыктатар Аляксандр Лукашэнка.

Я заклікаю да салідарнасці з Беларуссю. Сёння гэта адзін з найважнейшых выклікаў для дэмакратычнага свету».

Папярэдні матэрыял
У Ізраілі выявілі «амікрон» у чалавека, які прыехаў з Беларусі
Наступны матэрыял
Святлана Ціханоўская і дэмакратычныя сілы Беларусі правядуць перамовы з кіраўніцтвам ЕС

Iншыя матэрыялы