In English:
Russia began to transfer military equipment to Belarus
На русском языке:
Россия начала перебрасывать в Беларусь военную технику
У Беларусі пачалі заўважаць перамяшчэнне вайсковай тэхнікі, як беларускай, так і расійскай. Сёння ж дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вольфавіч паведаміў, што расійскія ваенныя і тэхніка пачалі знаходзіцца ў Беларусь у рамках першага этапа праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы.
Так расійскі цягнік з вайсковай тэхнікай сёння быў заўважаны ў Калодзішчах, а яшчэ раней чытачы motolko.help паведамлялі, што бачылі расійскі чыгуначны склад з вайсковай тэхнікай, які накіраваўся ў бок станцыі Памыслішча на паўднёвы захад Мінска. Таксама па непацверджанай інфармацыі, расійскі цягнік з вайскоўцамі быў заўважаны на чыгуначнай станцыі «Сцяпянка».
Акрамя таго, яшчэ ўчора ўвечары на чыгуначным вакзале Смаленску быў заўважаны цягнік з вайсковай тэхнікай, які стаяў у кірунку беларускай мяжы.
А сёння ў Гомелі заўважылі калону РСЗА (рэактыўная сістэма залпавага агню, — заўв. motolko.help) «Ураган», якая рухалася ў бок трасы на Чарнігаў. Таксама тэлеграм-канал «Беларусь за МКАДам» паведамляў, што рух ваеннай тэхнікі заўважылі каля чыгуначнай станцыі «Гомель-Няцотны» і ў Слуцку.
Калона беларускіх РСЗА (рэактыўная сістэма залпавага агню) «Ураган» сёння ў Гомелі / motolko.help
Паводле слоў Вольфавіча, рашэнне правесці праверку прынята зыходзячы з ацэнкі ваенна-палітычнага становішча, якое складваецца каля межаў Беларусі і Расіі: «Тут няма нічога надзвычайнага, яшчэ ў канцы мінулага года прэзідэнты нашых краін пацвердзілі планы аб правядзенні на тэрыторыі Беларусі ў бягучым годзе сумесных мерапрыемстваў», — сказаў Вольфавіч.
Паводле інфармацыі Мінабароны РБ, у рамках праверкі сіл рэагавання Саюзнай дзяржавы плануецца адпрацаваць пытанні перагрупоўкі на вялікія адлегласці для аператыўнага стварэння груповак войскаў (сіл), а таксама выканаць пад кіраўніцтвам камандуючых аб’яднаннямі шэраг вучэбна-баявых задач па: прыкрыцці мяжы на сушы і ў паветранай прасторы, вядзенні барацьбы з сіламі спецыяльных аперацый і незаконнымі ўзброенымі фарміраваннямі, абароне і ўтрыманні займаных рубяжоў і разгрому праціўніка.