На русском языке:
Вместе с зачисткой блогеров в Беларуси создан лейбл, за которым стоят два уголовника и невестка Лукашенко
Выданне Кyky.org вырашыла вывучыць дзейнасць музычнага лэйбла Flagman, які зʼявіўся ў лістападзе 2020 года, і высветліла, што гэты лэйбл зʼяўляецца пастаўшчыком «зручных» зорак для шоў «Фактор.BY» (таго, дзе Бузава, Прыгожын і той рэпер).
Журналісты лічаць, што гэты лэйбл ствараўся спецыяльна пад «Фактар. BY», каб распіяраныя на шоў новыя артысты запаўнялі сваімі параднымі песнямі тэле- і радыёэфір, які прыкметна апусцеў пасля бана на папулярных выканаўцаў, якія падтрымалі пратэсты ў 2020-м.
Вельмі цікава, што валодаюць гэтым лэйблам Кірыл Брэзанскі і Андрэй Паўловіч. І вось факты з іх біяграфіі – абодва былі асуджаныя на 3 і 2 гады «хіміі». Першы за спробу рабавання з ужываннем гвалту, а другі за махлярства.
Далей, як кажуць, больш. Песні для артыстаў гэтага лэйбла піша нявестка Лукашэнка – Ганна, а сярод спевакоў лэйбла, яны ж выпускнікі гэтага «Фактор.BY», ёсць такая Анастасія Краўчанка.
І тут мы прыходзім да самага галоўнага. У апошні час мы часта пішам аб тым, як у беларускіх школах узмацняецца ідэалагічная апрацоўка непаўналетніх. І факт у тым, што гэтая апрацоўка ідзе не толькі ў школах. Калі вы паглядзіце на рэпертуар песень Насты, то на першы погляд нічога такога, песні пра кветачкі і вёскі. Але аўдыторыя гэтых песень і гэтай выканаўцы – менавіта маленькія дзеці, часам якім няма і 12-і гадоў. Разумеючы, хто і для каго гэтыя песні піша, вельмі лёгка здагадацца, якія мэты яны маюць.
І вось вам яшчэ адзін інсайд: Рэдакцыі дакладна вядома, што летась Настасся атрымала прэмію проста з рук Церцеля ў дзень КДБ.