Reform.by атрымаў узнагароду Free Media Awards «за асвятленне сітуацыі ў Беларусі»

frittord.no
4 хв.

In English: Reform.by won the Free Media Awards «for reporting on Belarus»
На русском языке: Reform.by получил награду Free Media Awards «за освещение ситуации в Беларуси»

Выданне Reform.by стала адным з лаўрэатаў прэміі ў сферы свабоды СМІ Free Media Awards за 2023 год. Рэдакцыя атрымала ўзнагароду за «асвятленне сітуацыі ў Беларусі ў асабліва складаных умовах».

«У 2021 годзе Reform.by быў заблакаваны Міністэрствам інфармацыі, як і ўсе незалежныя беларускія СМІ, а сталая рэдакцыя была вымушаная зʼехаць з краіны. Нягледзячы на гэта, Reform.by падтрымлівае сувязь са сваімі крыніцамі ў Беларусі і працягвае працаваць у вельмі рызыкоўных умовах. Апроч змястоўных інтэрвʼю, глыбокіх каментароў і разнастайнасці меркаванняў, платформа не ў апошнюю чаргу вылучаецца сваімі журналісцкімі расследаваннямі.

Падчас сітуацыі 2021 года на мяжы з Літвой і Польшчай, справакаванай беларускім кіраўніком Аляксандрам Лукашэнкам, Reform.by удалося высветліць, адкуль менавіта прыбылі бежанцы і як да гэтага былі датычныя беларускія структуры. Адзін з важных укладаў Reform.by – не толькі асвятленне навін і журналісцкія расследаванні, але і прадастаўленне платформы для рэфлексіі аб развіцці беларускага грамадства пасля пратэстаў 2020 года. Выдатны прыклад гэтаму – праект «Пятая рэспубліка», які курыруе Вольга Шпарага», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прэмія Free Media Awards заснавана нарвежскім фондам Fritt Ord Foundation і нямецкім ZEIT-Stiftung Ebelin und Gerd Bucerius. Яна штогод прысуджаецца ўкраінскім, расійскім і беларускім журналістам і СМІ ў знак прызнання іх выбітнай журналісцкай дзейнасці і заклікана ўзмацніць незалежнае асвятленне падзей ва Усходняй Еўропе.

Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Гамбургу 14 верасня.

Разам з Reform.by сёлета прэмію атрымалі ўкраінскія журналісты Сеўгіль Мусаева і Юры Нікалаў, рэдакцыі OC Media (Грузія) і «Важныя гісторыі» (Расія). Цырымонія ўручэння прэміі адбудзецца ў Гамбургу 14 верасня.

У розны час прэмію атрымлівалі газета «Брэсцкі курʼер», БДГ, «Народная воля», «Беларусы і рынак», Intex-press, Святлана Калінкіна, БелаПАН, «Віцебскі курʼер», «Салідарнасць», «Наша нiва», CDMag, « Газета Слонімская», «Штодзённік», «Новы час», «Барысаўскія навіны», Марына Коктыш, Валер Карбалевіч, Аляксандр Класкоўскі, «Беларускі партызан», Кацярына Барысевіч, Кацярына Андрэева, Дарʼя Чульцова, Наталля Лубнеўская, TUT.by, БАЖ.

Віншуем рэдакцыю Reform.by з гэтым дасягненнем!

Папярэдні матэрыял
Праезд па Беларусі забаранілі польскім грузавікам, але гэта нічога не мяняе
Наступны матэрыял
Пад Івацэвічамі ўпаў верталёт Мі-24 ВКС РФ

Iншыя матэрыялы