На русском языке:
Reform.by: Цель Кремля — новый «железный занавес» от Бреста до Владивостока?
Сёння Фінляндыя абʼявіла пра поўнае закрыццё мяжы з РФ з 30 лістапада і пакуль да 13 снежня. Прычына ў міграцыйным крызісе, справакаваным Крамлём, які зараз перакінуўся на поўнач. Рост плыняў мігрантаў назіраецца і на мяжы з Эстоніяй, дзе ўлады таксама не выключаюць закрыцця мяжы. Такія ж абмеркаванні ідуць ужо і ў Нарвегіі, якая таксама мяжуе з РФ.
На мінулым тыдні выданне Reform.by апублікавала калонку Ігара Лянкевіча, у якой аўтар падкрэсліў, што закрыццё межаў РФ з ЕС можа аказаць уплыў і на нашу краіну. Прывядзем шэраг фрагментаў.
Па-першае, крызіс на фінска-расейскай мяжы паказвае, што Крэмль быў прынамсі суаўтарам міграцыйнага крызісу на беларускіх межах з ЕЗ.
Мігранты штурмуюць фінскую мяжу
«Што дазволіла расійскім уладам адначасова вырашыць дзве задачы – аказаць ціск на Еўразвяз і ўцягнуць афіцыйны Мінск у канфрантацыю з суседзямі».
Па-другое, закрыццё КПП на заходніх межах РФ можа ператварыцца ў «эфект даміно». Вынік – адзінай брамай з РФ на Захад рызыкуе застацца Беларусь.
«Поўнае закрыццё расійскіх межаў з краінамі ЕЗ цалкам здольнае справакаваць новы міграцыйны крызіс ужо на беларускіх межах – не маючы іншых варыянтаў патрапіць у Еўразвяз, мігранты зноў лінуць да заходніх і паўночных межаў нашай краіны», – мяркуе Лянкевіч.
Ну а зараз галоўнае: якая праводзіцца Масквой палітыка можа апынуцца часткай стратэгіі па стварэнні чужымі рукамі новай «жалезнай заслоны» з Захадам. І як доўга ў такой сітуацыі застанецца адкрытай дарога праз Беларусь? Калі Крэмль запраўляе міграцыйным крызісам і навязвае яго Мінску, значыць, ягоны ўплыў на беларускі рэжым вельмі вялікі.
«Калі мэта пуцінскай Расіі – новая «жалезная заслона», то і беларускі калідор аказваецца пад пагрозай. Тым больш што Польшча і краіны Балтыі ўжо заяўлялі аб гатоўнасці закрыць межы з нашай краінай у выпадку крытычнага інцыдэнту».
Лянкевіч дапускае, што ў патрэбны момант з Крамля Мінску можа паступіць прапанова такі інцыдэнт справакаваць. Прапанова, ад якой ён не зможа адмовіцца.
Цалкам калонку можна прачытаць тут.