На русском языке:
Reform.by: Наш проект может закрыться
Галоўны рэдактар выдання Reform.by Фёдар Паўлючэнка паведаміў, што праект Reform.by знаходзіцца на мяжы закрыцця. У рэдакцыі засталося грошай на 1,5-2 месяцы працы.
«Гэта не перабольшанне і не шантаж. На нашым рахунку грошай на паўтара-два месяцы працы. Ні ў кога з нашай рэдакцыі няма падушкі бяспекі, без мінімальнага заробку мы працаваць фізічна не зможам. Я ўжо не кажу пра звычайныя накладныя выдаткі – хостынг, аплата дамена, купля падпісак на сэрвісы, тэхніка і многае іншае», – паведаміў Паўлючэнка.
Рэдакцыя, якая складаецца ўсяго з некалькіх чалавек, штодзень робіць вялікую працу – некалькі чалавек пішуць па 50-70 навін у дзень, якія чытаюць сотні тысяч беларусаў.
Як і ўсе іншыя медыі, Рэформ быў заблакаваны ў Беларусі, а пасля яшчэ і выкінуты з расійскіх агрэгатараў і песімізаваўся ў расійскіх сацыяльных сетках і пошукавіках. Але цяпер яны сутыкнуліся з больш сурʼёзнай праблемай – адмова фінансавання ад ключавога донара.